У Шатландыі зварылі самы моцны ў свеце гатунак піва. Яго мацунак складае ажно 32%.

Навінка завецца шыкоўна – «Тактычны ядзерны пінгвін» і разліваецца ў пляшкі аб’ёмам -0,33 л, зробленыя ў чорна-белых колерах.

На этыкетцы напісана: «Памятайце, што гэта надзвычай моцнае піва, яго варта спажываць ва ўмеранай колькасці з арыстакратычным раздзяўбайствам, нібы вы п’яце віскі, ці прымаеце ў сябе дома мілы, але надта ўжо знерваваны прывід».

Пакуль выпушчана толькі 500 пляшак (кошт кожнай – 48 даляраў у эквіваленце), але Рада Абердыншыра, дзе выраблены напой, ужо ўхваліла планы кампаніі па выпуску некалькі мільёнаў пляшак новага піва ў год.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?