28.11.2009 / 14:50

29 лістапада на тэлеканале «Лад» — прэм'ера фільма пра музыканта Чэслава Немэна 1

Фільм створаны на студыі дакументальнага кіно Белтэлерадыёкамапаніі.

Паводле інфармацыі прэс-службы Белтэлерадыёкампаніі, работа сцэнарыстаў Веры Савінай, Аляксандра Нілава і рэжысёра Валерыя Гаравога прысвечана польскаму музыканту стагоддзя — Чэславу Немэну. Назва фільма перагукаецца з адным з самых вядомых хітоў Немэна — «Dziwny jest ten swiat».

Немэн нарадзіўся 16 лютага 1939 года ў вёсцы Старыя Васілішкі Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці. Ужо праз паўгода пасля яго нараджэння Заходняя Беларусь увайшла у склад БССР.

У 1958 годзе разам з апошняй хваляй польскіх рэпатрыянтаў сям'я будучага музыканта пераехала ў Польшчу, аднак памяць пра родныя мясціны Чэслаў захоўваў усё сваё жыццё, і свой псеўданім узяў у гонар знакамітай ракі.

Музыку Немэна мастацтвазнаўцы называюць культурнай падзеяй, якая зрабіла ўплыў на ўсю сусветную музыку ХХ стагоддзя. Музыкант выступаў на адной сцэне са Стыві Уандэрам, Марлен Дзітрых, удзельнічаў у цырымоніі адкрыцця Алімпійскіх гульняў у Мюнхене, заваёўваў прэстыжныя ўзнагароды ў міжнародных конкурсах.

Нягледзячы на зорны статус, Чэслаў Немэн ніколі не забываў сваіх аднавяскоўцаў: ён пісаў ім лісты, тэлефанаваў, прыязджаў, запрашаў на канцэрты.

У студзені 2004 года Немэн памёр у Варшаве ад раку. У той жа год у яго гонар у Польшчы былі выпушчаныя паштовы канверт і марка з выявай музыканта.

У фільме «Гэты дзіўны свет» пра Чэслава Немэна ўспамінаюць не толькі музыказнаўцы, але і яго сябры, аднавяскоўцы.

Папярэдні пачатак фільма ў 16:45

Прынамсі так пазначана ў праграме, але планавалася, што фільм будзе паказаны пасля матчу чэмпіянату Англіі "Арсенал" - "Чэлсі" (у праграме пачатак трансляцыі футбола ў 14:40), насамрэч жа гэты матч пачнецца а 18-й паводле мінскага часу.

0
Mikola / Адказаць
28.11.2009 / 14:56
Dobry byu spevak ,tolki jakoie 'kino' atrymaieca ? Dakumentalnaie na Belarusi bylo ni gorsaie...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру