28.11.2009 / 22:41

Полацкі бізнесовец Захараў асуджаны на 2,5 года з канфіскацыяй 2

Яго асудзілі не за махінацыі ў бізнесе, а за махлярства з страхоўкай асабістага аўто.

Яго асудзілі не за махінацыі ў бізнесе, а за махлярства з страхоўкай асабістага аўто. Арыштавалі яго ў снежні 2008-га пасля таго, як ён закрыў уласныя крамы, пратэстуючы супраць праверак.

Уладзімір Захараў, буйны бізнэсовец, які валодаў ў Полацку сеткай харчовых крамаў і гандлёвымі цэнтрамі «Стралецкі рынак», «Капітал» і «Эўралюкс», асуджаны на два з паловай гады пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці і адбываннем пакарання ў выпраўленчай калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Полацкі алігарх быў арыштаваны 28 снежня 2008 года пасля скандалу з закрыццём уласных крамаў. Тады без працы засталася каля дзвюх тысяч чалавек, у выніку чаго ў горадзе нават успыхнулі стыхійныя мітынгі. Індывідуальныя прадпрымальнікі, якія арандавалі ў Захарава плошчы, напісалі калектыўны ліст уладам, з патрабаваннем навесці парадак. Тыднем пазней «віноўнік беспарадкаў» быў арыштаваны.

Як ні дзіўна, Уладзімір Захараў асуджаны не за махінацыі ў сферы бізнесу, а за махлярства з страхоўкай асабістага аўтамабіля BMW X5 па справе 2001 г. Суд прызнаў багацейшага чалавека Полацка вінаватым у інсцэніроўцы аўтааварыі з мэтай атрымання страхоўкі для рамонту джыпа, які раней атрымаў сур'ёзныя пашкоджанні ў рэальным ДТЗ, прычынай якога стала перавышэнне хуткасці спадаром Захаравым. Справа была ўраспачатая ў 2002 годзе, калі страхавая сума ўжо была выплачана цалкам, а затым два разы прыпынялася і аднаўлялася.

Доказ віны полацкага бізнэсоўца быў пабудаваны на сведчаннях адной жанчыны, якая паказала, што сапраўдная аварыя адбылася ў іншы час і ў іншым месцы. Следчым органам удалося «даціснуць» полацкага алігарха, і ён падпісаў чыстасардэчнае прызнанне і кампенсаваў шкоду страхавой кампаніі ў трохразовым памеры. Акрамя У. Захарава два з паловай гады атрымаў і адзін з яго суудзельнікаў, іншы ўдзельнік інсцэніроўкі – супрацоўнік пракуратуры – абвешчаны ў вышук.

Народныя навіны Віцебска

0
Mikola / Адказаць
28.11.2009 / 23:30
Vygljadaie jak sprava AL Kapone.....Moza ion uvogule sumleny sciply czalavek ?
0
Мінак / Адказаць
29.11.2009 / 03:02
тое што ён сумленны больш чым сумнеўна, але ж тое што чалавека легалізаваўся і яго арышт быў наўрад ці зьвязаны зь яго рэальным мінулы дык здаецца відавочным. Ну а тое што гараджанам стала ад гэтага горш таксама факт. Тут вам ня там, адным словам.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру