28.11.2009 / 23:48

На Гродзеншчыне судзяць 75-гадовую бабулю, якая заразіла трох мужчын ВІЧ-інфекцыяй 7

За тры гады гэта чацвёртая падобная справа ў вобласці.

Крымінальная справа на 75-гадовую бабулю за наўмыснае заражэнне ВІЧ-інфекцыяй трох мужчын была распачатая ў верасні. Да слова, бабуля даўно ўжо знаходзілася ў полі зроку органаў, яна ўжо прыцягвалася да адміністрацыйнай адказнасці за хуліганства і злоўжыванне алкаголем.

Увогуле, за амаль тры гады гэта ўжо чацвёртая падобная крымінальная справа ў Гродзенскай вобласці. Праўда, адну з справаў спынілі па прычыне смерці 28-гадовага абвінавачанага.

Толькі за 10 месяцаў гэтага года зарэгістравана 50 новых выпадкаў ВІЧ-інфекцыі (у мінулым годзе за той жа перыяд ўсяго 33 выпадкі). Усяго, па стане на 1 лістапада зарэгістравана 418 выпадкаў ВІЧ-інфекцыі.

У жніўні 2009 года ВІЧ ўпершыню быў выяўлены ў Дзятлаўскім раёне. Цяпер у 17 з 18-ці раёнаў вобласці ёсць інфікаваныя. Па колькасці зарэгістраваных выпадкаў ВІЧ-інфекцыі «лідзіруюць» Ліда (223), Гродна (62) і Слонім (39).

У вобласці за ўвесь уліковы перыяд ад СНІДу памерлі 33 чалавекі.

Блог Гродно s13

0
Danik / Адказаць
28.11.2009 / 23:56
Такога, пэўна, і ў Афрыцы не было!
0
Арангутанг / Адказаць
29.11.2009 / 13:59
to Danik: Разплюшчы вочы. Паглядзік на афрыканскую статыстыку. Ёсьць краіны дзе 40% хворых, ад агульнага насельніцтва.
0
Mikola / Адказаць
29.11.2009 / 14:08
Kryminalnuiu spravu suprat babuli spynit ,a samu paklasti na 'absledavanie'.Ti est tam neikie leki ? Moza da gramactva zvjarnucca.Tak i zastaiucca starye liudi bezaabaronnymi perad roznymi hvarobami.....p.s. maia zonka dadala-u tym veku treba nejak pavodit prystoinei.
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру