Ускладаньне кветак пачнецца а 15-й гадзіне на Вайсковых могілках у Менску.
13 жніўня споўніцца 50 гадоў, як памёр народны паэт Беларусі Якуб Колас – аўтар эпічных паэмаў «Новая зямля» і «Сымон-музыка».
14 жніўня тыя, хто любіць Беларусь і беларускае мастацкае слова, хто шануе талент Якуба Коласа, прыйдуць да магілы Народнага Паэта на Вайсковых могілках у Менску, каб ушанаваць ягоную памяць.