Сталічная Дзяржаўтаінспекцыя шукае кіроўцу аўтамабіля, які на вуліцы Ляшчынскага збіў 30‑гадовага пешахода, які пакутуе на захворванне цэнтральнай нервовай сістэмы, а затым з’ехаў.

Як расказалі ў аддзеле па агітацыі і прапагандзе ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама, гэта здарылася 29 лістапада прыкладна ў палове першай ночы на нерэгулюемым пешаходным пераходзе ля ўваходу на станцыю метро «Кунцаўшчына».

Пасля дарожна‑транспартнага здарэння з аўтамабіля выйшлі некалькі чалавек і адлупцавалі пешахода, затым селі ў аўто і з’ехалі.

Хуткую дапамогу выклікалі супрацоўнікі метрапалітэна. З шматлікімі траўмамі пацярпелы шпіталізаваны.

Відавочцаў гэтага здарэння просяць патэлефанаваць па тэлефонах 222‑08‑40, 222‑08‑26, 222‑25‑13, 222‑17‑17 або 102

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?