гатовыя заплаціць гродзенцы ў ноч з 31 снежня на 1 студзеня.

Прыкладна палова катэджаў для сустрэчы Новага года ўжо занятая. Мне прапаноўвалі сядзібу на двое сутак для кампаніі ў дзесяць чалавек за трыста пяцьдзесят даляраў. Вольным аказаўся і дамок у Азёрах за тысячу даляраў. Чаму так дорага? «У мяне экстрым — з парылкі можна ныраць ў вадаём», — патлумачыў гаспадар. Іншы ўладальнік катэджа ў гэтай вёсцы запытаў такую ж суму. У параўнанні са звычайнымі днямі цана на святы падрасла амаль у дзесяць разоў. Няўжо нехта пагодзіцца плаціць такія грошы? Знайшлася жанчына, да якой ужо звярнуліся такія кліенты.

«Дадайце выдаткі на гірлянды, ліхтарыкі, елачныя ўпрыгожанні, палова з якіх будзе пабітая. Ваду, электрычнасць, дровы ніхто не эканоміць, дзверы адчыненыя насцеж, таму грэць даводзіцца вуліцу. У мінулым годзе пасля Новага года тыдзень рамонт рабілі — устаўлялі дзверы, фарбавалі сцены»,

— кажа яна. Тыя, хто паспеў заняць апартаменты загадзя, будуць плаціць менш. З пастаянных кліентаў гаспадыня катэджа запрасіла па трыццаць долараў з чалавека. Уладальнік дачнага дамка здаў яго за сто пяцьдзесят даляраў для кампаніі, яго знаёмы — на сто даляраў даражэй.

Танней можна адзначыць Новы год з 24 па 30 снежня. Як правіла, на гэты перыяд ўсталяваныя расцэнкі выхаднога дня. Кошты розныя — ад ста тысяч рублёў да ста пяцідзесяці даляраў і трохсот еўра за суткі.

Да свята гаспадары могуць толькі ўпрыгожыць дом і елку. Весяліць сябе на свяце кожны будзе сам. Арыгінальную праграму з катаннем на конях, лыжах, вогнішчам ў шатры прапанаваў уладальнік спартыўнай сядзібы. Шкада, што яна апынулася недзе пад Смаргонню.

Большасць кватэр на суткі на вечар 31 снежня пакуль не забраніраваныя. Іх гаспадары вызначаюцца з цэнамі і вырашаюць, ці будуць яны здаваць іх наогул. Некаторыя не пагодзяцца здаць апартаменты на Новы год нават за пяцьсот долараў. «Назвала гэтую суму проста, каб маладыя людзі адмовіліся. Але яны былі гатовыя плаціць і больш», — прызналася гаспадыня. Прычына простая — шумная кампанія можа разграміць кватэру.

Калі зроблены еўрарамонт, ўсталяваная дарагая бытавая тэхніка — святочная ноч прынясе толькі страты.

Многія апасаюцца здаваць кроўныя квадратныя метры нават для кампаній з чатырох-пяці чалавек і плануюць прымаць гасцей выключна для начоўкі. Цэны таксама кожны устанаўлівае свае: нехта збіраецца браць двайныя расцэнкі (цэнтр горада, кватэра «люкс» — ад 160 да 400 тысяч), нехта — здаваць па звычайным кошце (40-80 тысяч рублёў за кватэру з еўрарамонтам).

Параіць можна адно: пра арэнду дома або кватэры варта паклапаціцца ўжо зараз. Бо часам уладальнікі нерухомасці спецыяльна чакаюць пераднавагодняга ажыятажу, каб накруціць максімальную цану для позніх кліентаў.

Іна Грышук, «Вечерний Гродно»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0