І менскае «Дынама» саступіла ў першым матчы 2-га кваліфікацыйнага раўнду Кубку УЭФА. Прычым менчукі вялі ў ліку ў матчы з браціслаўскай «Артмэдыяй» цягам 50 хвілінаў. На 21-й хвіліне гол забіў бразыльскі легіянэр «Дынама» Эду. На 73-й і 77-й хвіліне славакі забілі беларусам два мячы. Вызначыліся Раман Канечны і Марыян Цісоўскі.

Як паведамляла «Наша Ніва» сёньня, 10 жніўня, барысаўскі БАТЭ саступіў у Казані мясцоваму «Рубіну» зь лікам 0:3.

Матчы ў адказ пройдуць праз два тыдні, у Менску і Барысаве. У менчукоў шанцаў прайсьці ў наступны раўнд болей, у барысаўцаў куды меней.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0