У наступным годзе ў краіне зробяць на мільярд цыгарэт больш, чым сёлета. Урад зацвердзіў квоты на вытворчасць тытунёвых вырабаў у 2010 годзе. Замест 21,1 мільярда, як было сёлета, дазволена выпусціць 22,1 мільярда.
Мільярд цыгарэт — гэта больш за 100 штук на кожнага жыхара краіны.
На кожнага беларуса, уключаючы немаўлятаў, выпускаецца 116 пачакаў цыгарэт за год.