Форвард «Барселоны» і зборнай Аргенціны Ліянэль Месі стаў уладальнікам «Залатога мяча» — прыза, які штогод уручае часопіс France Football найлепшаму футбалісту ў Еўропе.

 Ліянэль Месі, фота daylife.com

Ліянэль Месі, фота daylife.com

У апытанні журналістаў 22‑гадовы форвард набраў 473 балы з 480 магчымых, значна апярэдзіўшы партугальца Крышціяну Раналду з «Рэала» (233), а таксама сваіх аднаклубнікаў Хаві (170) і Андрэса Ін’есту (149).

«Я ведаў, што з’яўляюся адным з фаварытаў у барацьбе за ганаровы тытул. »Залаты мяч « — вельмі важная ўзнагарода для мяне. Кожны, хто браў яе, з’яўляецца вялікім футбалістам. А многім выдатным гульцам не ўдавалася стаць уладальнікам гэтага прыза. Прысвячаю перамогу сваёй сям’і, родным і блізкім. Яны заўсёды падтрымлівалі мяне ў тыя хвіліны, калі гэта было мне неабходна «, — прыводзіць AP слова Месі.

Спорт-Экспресс

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0