Пасля прыходу на пасаду прэзідэнта федэрацыі футбола Грузіі Звіяда Січынавы сталі вядомыя скандальныя звесткі.

На пасяджэнні выканкама яго новы чалец Георгій Гегечкоры, які ўзначальвае паліцыю Тбілісі, заявіў журналістам, што за зборную краіны выступаюць футбалісты, якія ўжываюць наркотыкі.

Пра гэта ён раней паведамляў былым кіраўнікам федэрацыі, але тыя змаўчалі. Гегечкоры назваў імёны двух гульцоў — Раці Аляксідзэ і Леван Цкітышвілі.

Акрамя таго, паліцэйскі паведаміў, што як мінімум адзін футбаліст ставіў на таталізатар на паразу зборнай Грузіі, з’яўляючыся ў той момант яе гульцом.

Мамука Кварацхелія, Спорт-Экспресс

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0