Шатландскi ўрад апублiкаваў «Белую кнiгу» аб канстытуцыйнай будучынi краiны, адкрыўшы шлях да правядзення рэферэндуму аб незалежнасцi ад Вялiкабрытанii. Гэта было зроблена ў дзень Святога Андрэя, заступнiка Шатландыi, — 30 лістапада.

Кiраўнiк урада i лiдэр Шатландскай нацыянальнай партыi Алекс Сэлманд заявiў, што Шатландыя павiнна здабыць незалежнасць, каб цалкам рэалiзаваць свой эканамiчны патэнцыял. Ён таксама выказаў шэраг iншых варыянтаў, уключаючы ўводзiны новых iстотных паўнамоцтваў для парламента Шатландыi, аднак незалежнасць з’яўляецца найлепшым варыянтам, адзначаецца ў паведамленнi.

«Прыйшоў час народа сказаць сваё слова аб будучынi Шатландыi», — заявiў Сэлманд на ланчы ў Эдынбурзе.
Тым часам эксперты адзначаюць, што сфармаваны партыяй Сэлманда ўрад не мае дастатковай падтрымкi апазiцыйных партый, каб правесцi рэферэндум у 2010 годзе.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?