У Міжнародным судзе ў Гаазе (Нідэрланды) сёння пачынаюцца дзевяцідзённыя слуханні паводле пазова Сербіі аб законнасці абвяшчэння незалежнасці Косава.

У іх прымуць удзел прадстаўнікі 30 краін, у тым ліку Вялікабрытаніі, Расія, ЗША і Францыі. Суд павінен зрабіць

кансультатыўнае заключэнне аб адпаведнасці абвяшчэння незалежнасці Косава нормам міжнароднага права.

Сербія лічыць Косава аўтаноміяй у складзе краіны і мае намер змагацца за захаванне сваёй тэрытарыяльнай цэласнасці, выказваючы гатоўнасць працягнуць перамовы з мэтай знайсці кампраміснае рашэнне.

Косаўскія албанцы — яны складаюць 92% насельніцтва Косава — абвясцілі незалежнасць ад Сербіі 17 лютага 2008 г. пры падтрымцы ЗША і іншых заходніх краін. Пры гэтым у складзе самаабвешчанай дзяржавы аказаліся і раёны краю, населеныя пераважна сербамі.

На сённяшні дзень незалежнасць Косава прызналі 63 дзяржавы свету.

Косаўскія албанцы сцвярджаюць, што не могуць жыць у складзе Сербіі пасля вайны канца 90‑х гадоў, падчас якой загінулі 12 тысяч албанцаў. Бялград указвае на цяперашняе цяжкае становішча 120 тысяч косаўскіх сербаў і знішчэнне косаўскімі албанцамі сербскіх гістарычных помнікаў у краі. Пазіцыю Сербіі падтрымліваюць Расія, Кітай, Індыя, Іспанія і шэраг іншых краін (у тым ліку і Беларусь), якія адмовіліся прызнаць незалежнасць Косава, назваўшы гэты крок «грубым парушэннем нормаў міжнароднага права», якое можа пацягнуць за сабой абвастрэнне і іншых канфліктаў па ўсім свеце.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?