Спорт55

Ганчарэнка: супраць «Бенфікі» мы будзем гуляць толькі на перамогу

Пра гэта заявіў сёння галоўны трэнер БАТЭ на перадматчавай прэс‑канферэнцыі.

Футбалісты барысаўскага БАТЭ маюць намер перамагчы лісабонскую «Бенфіку» у матчы 5‑га тура Лігі Еўропы (Мінск, 2 снежня) і працягнуць барацьбу за выхад у плей‑оф.

Пра гэта заявіў сёння галоўны трэнер барысаўчан Віктар Ганчарэнка на перадматчавай прэс‑канферэнцыі.

Настаўнік шасьціразовых чэмпіёнаў Беларусі адзначыў, што, нягледзячы на канцоўку сезону, яго падапечныя знаходзяцца ў выдатнай фізічнай форме і рыхтуюцца даць бой дасведчанаму партугальскаму клубу. Падтрымаць гульнявы тонус дапамаглі матчы 1/8 фіналу Кубка Беларусі з «Мінскам», у якіх БАТЭ атрымаў перамогі 1:0 і 2:0. У гэтых сустрэчах гульцы барысаўскай каманды паказалі нядрэнны рух і добры, баявы настрой. Віктар Ганчарэнка адзначыў, што ўсе футбалісты, за выключэннем Ігара Стасевіча, здаровыя і рвуцца ў бой. На жаль, з‑за дыскваліфікацыі не зможа адыграць адзін з лепшых абаронцаў Ігар Шытаў, але, на думку трэнера, яго ёсць кім замяніць.

«Бенфіка» і БАТЭ 17 верасня адкрывалі групавы этап турніру матчам ў партугальскай сталіцы і тады поспеху дабіліся гаспадары поля — 2:0.

Цяпер жа беларусы маюць намер узяць рэванш і рэабілітавацца ў вачах сваіх заўзятараў.

Паўабаронца барысаўчан Павел Няхайчык сказаў, што ён, як і ўсе яго партнёры, гарыць жаданнем перамагчы і прайсці ў наступны раунд Лігі Еўропы. Няважна, хто менавіта праб'е вароты «Бенфікі», галоўнае — каб поспеху дабілася каманда. Праўда, адзначыў Павел Няхайчык, дрэнна, калі на трыбунах сталічнага стадыёна «Дынама» будзе шмат свабодных месцаў: падтрымка заўзятараў вельмі важна для футбалістаў, пры поўных трыбунах гуляць значна прыемней, з’яўляецца больш сіл і ў выніку лягчэй перамагаць. Аднак аншлага на «Дынама» не чакаецца —

на сённяшні дзень у касах стадыёна прададзеныя толькі каля 6 тыс. квіткоў.

Пасля 4 тураў становішча ў групе «І» такое: «Бэнфіка» — 9 балаў, «Эвертан» — 6, АЕК і БАТЭ — па 4. Акрамя матча ў Менску 2 снежня грэцкі АЕК будзе прымаць у Афінах англійскі «Эвертан».

У заключным туры 17 снежня БАТЭ адправіцца ў госці да англійскай каманды, а АЕК згуляе ў Лісабоне.

Каментары5

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

З Oz.by неспакойна. Беларуская кампанія тры гады ў мінусе, а расійскі канкурэнт яе выціскае

З Oz.by неспакойна. Беларуская кампанія тры гады ў мінусе, а расійскі канкурэнт яе выціскае

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяўчына хацела арандаваць у Мінску стыльную двухпакаёўку за $380, але западозрыла нядобрае

Пяць гучных дыкпік-скандалаў апошніх гадоў12

«Пакуль пашпарт дзейнічае». Эмігранты пра тое, ці не страшна ім адпраўляць у Беларусь дзяцей на летнія канікулы1

Жыхары райцэнтра ў Віцебскай вобласці гадамі скардзяцца на дрэнную ваду

Расія нарошчвае вытворчасць «шахедаў» і неўзабаве зможа запусціць 2000 за адну ноч11

У Італіі 78-гадовы мужчына «ажыў» праз 30 хвілін пасля спынення сэрца4

У Цюменскай вобласці «герой СВА» забіў сваю жонку ў дзень вяселля11

«Хацеў выратаваць хаця б нейкую колькасць людзей». Дачка беларуса, затрыманага па справе «Беларускага Гаюна», расказала пра бацьку6

«Неверагодны спектакль крывадушніцтва». Дзмітрый Гурневіч абурыўся ажыятажам вакол скандалу на канцэрце Coldplay25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З Oz.by неспакойна. Беларуская кампанія тры гады ў мінусе, а расійскі канкурэнт яе выціскае

З Oz.by неспакойна. Беларуская кампанія тры гады ў мінусе, а расійскі канкурэнт яе выціскае

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць