Урад Беларусі зацвердзіў новы пералік тавараў, для набыцця якіх малазабяспечаным грамадзянам даюцца льготныя крэдыты.

Адпаведнае рашэнне ўтрымліваецца ў пастанове Савета міністраў № 1534 ад 27 лістапада 2009 года, паведаміла прэс‑служба ўрада.

Так, у новы пералік увайшлі веласіпеды (вытворчасці «Мотавела», «ЕЎРАБАЙК»), DVD‑прайгравальнікі («Гарызонт», «Віцязь», «ЗАВОД БЕЛІТ»), духавыя (жарачныя) шафы, убудаваныя духоўкі («Брэстгазаапарат», «Гефест‑тэхніка»), вырабы сантэхкерамікі, дываны і дывановыя вырабы, падлогавыя пакрыцці, камп’ютэры, касцюмы («Калінка», «Вяснянка», «Свiтанак» і іншых вытворцаў), катлы ацяпляльныя, машыны кухонныя, машыны пральныя, мэбля, мікрахвалевыя печы, міні‑трактары, маніторы, мапеды, мотаблокі, матацыклы, навясное абсталяванне да мотаблокаў і міні‑трактароў, паліто, паўпаліто, плашчы, курткі, плітка керамічная, пліты газавыя бытавыя падлогавая, прычэпы, пыласосы, станкі дрэваапрацоўчыя, тэлевізары, халадзільнікі і маразільнікі, убудаваныя электрычныя і газавыя сталы (варачныя панелі), электраводанагравальнікі, электрапліты, электрарадыятары, электраканвектары, электрацеплавентылятары.

Нагадаем, ільготныя крэдыты на набыццё беларускіх тавараў можна атрымаць у ААТ «ААБ Беларусбанк», ААТ «Белінвестбанк» ААТ «БПС‑Банк», ААТ «Белаграпрамбанк» тэрмінам да трох гадоў па стаўцы 10% гадавых.

Атрымаць такі крэдыт могуць грамадзяне, сукупны даход на кожнага члена сям’і

якіх не перавышае трохкратнага сярэднямесячнага сярэднедушавога мінімальнага спажывецкага бюджэту сям’і з чатырох чалавек, устаноўленага на дату заключэння крэдытнага дагавора (на сёння гэта 1 млн. 136 тыс. рублёў).
Таксама банкі запрошваюць інфармацыю пра патэнцыяльнага пазычальніка з бюро крэдытных гісторый Нацыянальнага банка Беларусі. Для атрымання крэдыту неабходна падаць у банк адпаведную заяву, дакумент, які пацвярджае асобу, звесткі аб сукупным гадавым даходзе, даведку аб складзе сям’і, анкету крэдытаатрымальніка.

Максімальная сума, якую могуць даць банкі грамадзяніну пры крэдытаванні на льготных умовах, складае 300 базавых велічынь (зараз адна базавая велічыня роўная 35 тыс. рублёў). Напрыклад, калі штомесячны даход фізічнай асобы складае 300 тыс. рублёў, то ён можа прэтэндаваць на крэдыт у памеры 1,3 млн. рублёў для атрымання максімальнай сумы крэдыту сярэднямесячны даход грамадзяніна павінен быць не меншы за 800 тыс. рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0