Міністр унутраных спраў Швецыі Тобіас Більстрэм прынёс на нараду камітэта Еўрасаюза па правасуддзі і ўнутраных справах 30 лістапада сваю васьмімесячную дачку.
Нарада праходзіла ў Брусэлі і было прысвечана барацьбе з гандлем людзьмі. Падчас пасяджэння Більстрэм трымаў дзіця на руках. Акрамя таго, разам з 35-гадовым міністрам на нараду прыехала яго жонка.
Афіцыйныя прадстаўнікі Швецыі ў ЕС растлумачылі, што з'яўленне дзіцяці на сустрэчы было звязана з жаданнем шведскага міністра больш часу праводзіць з сям'ёй.
Більстрэм запэўніў журналістаў, што яго жонка і дачка прыляцелі ў Брусэль за ўласны кошт, а не на грошы падаткаплатнікаў.