01.12.2009 / 17:24

Мінгарвыканкам заклікае жыхароў упрыгожыць вокны і балконы сваіх дамоў святочнай ілюмінацыяй

Найбліжэйшымі днямі будзе завершаны мантаж галоўнай ёлкі краіны на Кастрычніцкай плошчы.

«Нам бы хацелася, каб мінчане бралі больш актыўны ўдзел у святочным афармленне горада», — зазначыў на прэс‑канферэнцыі 1 снежня начальнік упраўлення добраўпарадкавання і гарадскога дызайну камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама Аляксандр Андрончык.

Да 15 снежня павінна быць завершана святочнае ўпрыгожванне горада. У ім бяруць удзел прадпрыемствы «Мінскрэклама», «Мінгарсвятло», іншыя прадпрыемствы горада, адміністрацыі раёнаў. У сталіцы на асноўных пляцоўках будзе ўстаноўлена дзевяць штучных ёлак з унутранай падсветкай, упрыгожаныя цацкамі і гірляндамі. Найбліжэйшымі днямі будзе завершаны мантаж галоўнай ёлкі краіны на Кастрычніцкай плошчы. Яе вышыня складзе прыкладна 35 метраў. Гэта будзе металічны каркас, на якім замацуюць штучныя ёлачныя галінкі. Упрыгожаць ёлку ўнутраная зялёная падсветка, гірлянды і цацкі.

Паводле слоў Андрончыка, адбудзецца традыцыйны конкурс на лепшае навагодняе афармленне ў раёнах, а таксама ў малых і вялікіх гандлёвых прадпрыемствах, прадпрыемствах грамадскага харчавання і па аказанні паслуг.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру