01.12.2009 / 17:42

Грузія просіць Літву называць яе Georgija 6

Кіраўнік МЗС Грузіі Грыгол Вашадзэ на сустрэчы з міністрам замежных спраў Літвы Вігаўдасам Ушацкасам звярнуўся з просьбай да Літвы называць яго краіну Georgija. У сераду Літва павінна атрымаць афіцыйны зварот Грузіі.

Сваю просьбу Грузія матывуе тым, што Georgija — гэта гістарычная назва, а ў назвы «Грузія» славянскае паходжанне.

Просьба, зазначаюць у МЗС Літвы, не была нечаканай, пра гэта некалькі разоў згадвалася і раней, але да гэтага часу афіцыйных крокаў не рабілася. Беларусь, напрыклад, таксама мае намер звярнуцца да Літвы з просьбай перайменаваць яе ў «Беларусь», а не карыстацца назвамі «Балтарусія» і «Гудзія».

0
Калі нарэшце? / Адказаць
01.12.2009 / 19:35
Калі, нарэўце, дачакаемся, каб сучасная Літва папрасіла суседзяў называць яе так, як гучыць саманазва на дзяржаўнай мовы гэтай рэспублікі: Летува?
0
Аляксей з Тулы / Адказаць
01.12.2009 / 20:05
А чаму ж "Georgija", а не Sakartvelo, каб была паўнавартасная калька з грузінскай? І чым не падабаюцца чыноўнікам Baltarusija і Gudija? Яны што, літоўскія мовазнаўцы? Адкуль ім ведаць, як трэ' называць Беларусь на іншых мовах? Маразм.
0
літвін / Адказаць
01.12.2009 / 22:59
Сапраўднай іх назва Жамойція :)
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру