Рэканструкцыя вуліцы Гандлёвай у разгары.

Рэканструкцыя вуліцы Гандлёвай у разгары.

 Лесьвіца з мінулага ў сучаснасць.

Лесьвіца з мінулага ў сучаснасць.

 Адбудаваная з нуля вуліца хутка засвеціцца ліхтарамі.

Адбудаваная з нуля вуліца хутка засвеціцца ліхтарамі.

 Тут будзе падземная паркоўка.

Тут будзе падземная паркоўка.

 «Беларус» на Гандлёвай.

«Беларус» на Гандлёвай.

 Помнік архітэктуры?

Помнік архітэктуры?

 Старыя муры дажываюць свой век.

Старыя муры дажываюць свой век.

 Гэты дамок чакае зусім не ружовая будучыня.

Гэты дамок чакае зусім не ружовая будучыня.

 Сюды яшчэ не ступала нага рэстаўратара.

Сюды яшчэ не ступала нага рэстаўратара.

Рэканструкцыя вуліцы Гандлёвай у разгары. Па вузкай вулцы, пад якой нядаўна праклалі сучасную каналізацыю, сноўдаюць МАЗы і трактары. На сёння ўздоўж Свіслачы выцягнуўся шнурок навабудаў, стылізаваных пад рэтра. Шэрыя адна- і двухпавярховікі з мансардамі, крытыя цёмна-брунатавай металадахоўкай, у хуткім часе стануць рэстаранамі, крамамі і бізнэс-цэнтрам з падземнай паркоўкай. На засыпаных пяском і цэментам ходніках ляжаць слупы ліхтарняў.

У адным са збудаваных на месцы старой забудовы будынкаў ужо свецяцца вокны, на бледна-жоўтай сцяне — шыльда. Паводле Міністэрства культуры, гэты навабуд — помнік архітэктуры. А побач дажываюць свой век цудам ацалелыя камяніцы.

* * *

Вуліца Гандлёвая да 1917 году цалкам апраўдвала сваю назву — на ёй жылі менскія гандляры, які тут жа трымалі свае крамы. Да таго яна зназывалася Зыбіцкай. У хуткім часе гэтая назва будзе вернутая вуліцы. Да нашых дзён тут ацалела ўсяго некалькі будынкаў. Распачатая ў 2007 годзе рэканструкцыя, якая адбываецца ў ахоўнай зоне гістарычнага цэнтра Мінска — Верхні горад, не прадугледжвае іх захавання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?