Усяго патроху33

Зніжкі на навагодніх распродажах у магазінах Мінска могуць скласці да 30%

У мінскіх магазінах пачаўся пашыраны пераднавагодні гандаль са скідкамі. Пра гэта на прэс‑канферэнцыі 1 снежня паведаміў намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкама Аляксей Раманаў.

«Гандаль дамаўляецца з прадпрыемствамі прамысловасці аб зніжэнні адпускных цэн і сам зніжае гандлёвыя надбаўкі», — патлумачыў Раманаў. Паводле яго слоў, у гандлёвых прадпрыемствах па гэтай схеме зніжка можа скласці да 30% з улікам зніжэння толькі гандлёвых надбавак на 5—20%.

Раманаў таксама паведаміў, што ў магазінах завяршылася святочнае афармленне вітрын, секцый, аддзелаў, гандлёвых залаў. Пачаты спецыялізаваны продаж навагодніх атрыбутаў, падарачных набораў.

Пройдзе 2 тысячы выстаў‑продаж тавараў і кулінарных вырабаў.

Паводле слоў спецыяліста, з 15 снежня па 10 студзеня гандлёвым прадпрыемствам і прадпрыемствам грамадскага харчавання забаронена закрывацца на рамонт, інвентарызацыю, санітарныя дні. «Устаноўлены аптымальныя рэжымы працы гэтых прадпрыемстваў», — адзначыў Раманаў. 25 і 31 снежня магазіны будуць працаваць па графіку працоўнага дня. З 15 снежня па 1 студзеня рэстараны і кафэ, размешчаныя па‑за жылымі будынкамі, будуць працаваць да 6 раніцы.

Намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкама таксама паведаміў аб планах пастаўкі ў гандлёвую сетку горада каля 1 млн. бутэлек шампанскага і пеністых він і каля 1 тыс. тон кандытарскіх вырабаў. У магазінах таксама праходзіць распродаж навагодніх кандытарскіх набораў коштам ад 6 да 75 тыс. рублёў.

Каментары3

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

З Oz.by неспакойна. Беларуская кампанія тры гады ў мінусе, а расійскі канкурэнт яе выціскае

З Oz.by неспакойна. Беларуская кампанія тры гады ў мінусе, а расійскі канкурэнт яе выціскае

Усе навіны →
Усе навіны

Маладую бібліятэкарку з Горак асудзілі за пратэсты4

Дзяўчына хацела арандаваць у Мінску стыльную двухпакаёўку за $380, але западозрыла нядобрае

Пяць гучных дыкпік-скандалаў апошніх гадоў12

«Пакуль пашпарт дзейнічае». Эмігранты пра тое, ці не страшна ім адпраўляць у Беларусь дзяцей на летнія канікулы1

Жыхары райцэнтра ў Віцебскай вобласці гадамі скардзяцца на дрэнную ваду

Расія нарошчвае вытворчасць «шахедаў» і неўзабаве зможа запусціць 2000 за адну ноч11

У Італіі 78-гадовы мужчына «ажыў» праз 30 хвілін пасля спынення сэрца4

У Цюменскай вобласці «герой СВА» забіў сваю жонку ў дзень вяселля11

«Хацеў выратаваць хаця б нейкую колькасць людзей». Дачка беларуса, затрыманага па справе «Беларускага Гаюна», расказала пра бацьку6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З Oz.by неспакойна. Беларуская кампанія тры гады ў мінусе, а расійскі канкурэнт яе выціскае

З Oz.by неспакойна. Беларуская кампанія тры гады ў мінусе, а расійскі канкурэнт яе выціскае

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць