У Інстытуце журналістыкі БДУ з’явілася аўдыторыя імя Барыса Стральцова.

Гэта кабінет пад нумарам 324. На сцяне ў ім вісіць партрэт прафесара і яго біяграфія. Пад імі, на століку, стаяць кветкі. У шафе размесціцца экспазіцыя з кніг, публікацый і навучальных дамапожнікаў Барыса Васільевіча.

Патрыярх айчыннай журналістыкі Барыс Стральцоў памёр сёлета 18 кастрычніка на 84-м годзе жыцця.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?