Сёння, 2 снежня, пройдзе матч 5‑га туру футбольнай Лігі Еўропы паміж барысаўскім БАТЭ і лісабонскай «Бенфікай».

Пачатак матчу а 20‑й.

Білеты па 10 000, 20 000, 30 000 рублёў. Па стане на 1 снежня было прададзена толькі 6 тыс. білетаў.

У першым туры, 17 верасня, БАТЭ і «Бенфіка» сустракаліся ў Партугаліі, і тады лісабонцы перамаглі з лікам 2:0.

Пасля гэтага БАТЭ прайграла ў Мінску (1 кастрычніка) «Эвертану» — 1:2, перамагло ў Мінску (22 кастрычніка) АЕК — 2:1, згуляла ў АЕКам у Афінах (5 лістапада) унічыю 2:2.

«Бенфіка» 1 кастрычніка прайграла ў Афінах АЕКу 0:1, 22 кастрычніка парвала на дробныя шматкі ў Лісабоне «Эвертан» —5:0, выйграла ў гасцях (5 лістапада) у «Эвертана» 2:0.

Cёння ўвечары будзе не халадней, чым на матчы 1 кастрычніка БАТЭ — «Эвертан». Тады было не вышэй за +5‑6 градусаў, але ўвесь матч ліў дождж. А гульню наведала 21 тыс. гледачоў.

Сёння на вечар прагназуюць +6, невялікі дождж.

***

Хто не зможа схадзіць на матч, можа паглядзець яго па тэлевізары.

Пачатак трансляцыі на канале БТ а 20‑й.

«Панараму» некуды засунулі.

***

Сёння, 2 снежня, у Афінах згуляюць АЕК і «Эвертан». Пачатак а 20‑й. 17 верасня, у дзень уз'яднання (або, як каму падабаецца, дзень акупацыі Заходняй Беларусі), «Эвертан» у Ліверпулі перамог грэкаў з лікам 4:0.

Пасля 4 тураў: «Бенфіка» — 9 балаў, «Эвертан» — 6, АЕК і БАТЭ — па 4.

Ранейшыя гульні:

    17 верасня: Бенфіка – БАТЭ – 2:0, Эвертан – АЕК – 4:0,
    1 кастрычніка: БАТЭ – Эвертан – 1:2, АЕК – Бенфіка – 1:0,
    22 кастрычніка: БАТЭ – АЕК – 2:1, Бенфіка – Эвертан – 5:0.
    5 лістапада: АЕК – БАТЭ – 2:2, Эвертан – Бенфіка - 0:2.
Групавы турнір завершыцца 17 снежня. БАТЭ згуляе ў Ліверпулі з «Эвертанам», а «Бенфіка» ў Лісабоне з АЕКам.

У плей‑оф (1/16 фіналу) выходзяць дзве лепшыя каманды.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?