1 снежня нацыянальны аператар электрасувязі «Белтэлекам» пашырыў знешні інтэрнет‑шлюз Беларусі да 22 Гбіт/c.

Пашырэнне прайшло ў расійскім напрамку, што дазволіць значна палепшыць доступ да расійскіх інтэрнет‑рэсурсаў, паведамілі ў РУП «Белтэлекам».

Такім чынам, на сённяшні дзень у напрамку Расіі дзейнічае 20 Гбіт/с і 2 Гбіт/с — у напрамку Заходняй Еўропы і Паўночнай Амерыкі.

Гэта ўжо чацвёртае за год пашырэнне знешняга інтэрнет‑шлюза Беларусі: ён павялічваўся да 8 Гбіт/с у сакавіку, 12 Гбіт/с у маі, 17 Гбіт/с у кастрычніку і 22 Гбіт/с у снежні.

У канцы 2008 года агульная прапускная здольнасць інтэрнет‑шлюза Беларусі складала 5,2 Гбіт/с, у 2007 годзе — 2,5 Гбіт/с, у 2006 годзе — 1,8 Гбіт/с, у 2005 годзе — 465 Мбіт/с.

Паводле інфармацыі Белстата, у Беларусі больш за 3,1 млн. карыстальнікаў інтэрнета.

У краіне дзейнічаюць каля 180 аператараў электрасувязі, якія аказваюць паслугі доступу ў сусветную сетку. Паводле звестак статыстыкі, колькасць карыстальнікаў шырокапалоснага доступу ў інтэрнет у Беларусі складае каля 500 тысяч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?