На два гады i месяц пазбаўлення волi асуджаны 21‑гадовы жыхар Бешанковiцкага раёна, якi распаўсюджваў парнаграфiчныя фiльмы i паказваў iх непаўналетнім.

У цэнтральным парку ў райцэнтры хлопец перадаваў дыск з парнаграфiчным запiсам знаёмаму. Потым гэты ж фiльм паказваў у сябе дома ў вёсцы непаўналетнім. Эксперты прызналi фiльм парнаграфiчным i забароненым да распаўсюджвання ў нашай краiне. Улiчваючы, што аматар «гарачага кiно» ўчынiў новае злачынства ў перыяд адтэрмiноўкi выканання пакарання па мiнулым прыгаворы за аналагiчнае парушэнне закона, суд пакараў даволi сурова.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?