Новыя тэракты рыхтуюцца, паведамілі аўтары ліста на сайце сепаратыстаў. Следства лічыць «Каўказскі след» асноўнай версіяй.

Заявы за подпісам «Штаба ўзброеных сіл Імарата Каўказ» былі размешчаныя ў сераду раніцай на сайце сепаратыстаў «Каўказ‑цэнтр». Як ўдакладняецца на сайце, ліст ад тэрарыстаў атрыманы ў аўторак позна ўвечары.

У лісце паведамляецца,

што цягнік быў падарваны «спецыяльнай дыверсійнай групай». Тэракт здзейснены у тым ліку таму, што «Неўскі экспрэсам» «галоўным чынам карыстаюцца топ‑чыноўнікі».

Загад на правядзенне аперацыі, паведамляюць аўтары, даў «Амір Дока Абу Усман» (Доку Умараў).

Як сцвярджаецца ў лісце, у 2009 годзе Умаравым на тэрыторыю Расіі было накіравана некалькі дыверсійных груп. Вынік іх дзейнасці баевікі ацэньваюць высока, кажучы, што Расеі «нанесена велізарная эканамічная шкода».

Тэрарысты паведамілі таксама, што рыхтуецца некалькі падобных дыверсій:

«Сёння намі ажыццяўляюцца дыверсіі на лініях электраперадачы, нафта‑і газаправодах. Многія аперацыі знаходзяцца ў стадыі падрыхтоўкі».

Баевікі не прыводзяць новых звестак пра тэракт, не паведамляюць дэталі аперацыі. Уся інфармацыя, выкладзеная ў лісце, ужо распаўсюджаная ў СМІ. У прыватнасці, баевікі згадваюць пра другі выбух на чыгуначным палатне, ад якога пацярпеў кіраўнік СКП Аляксандр Бастрыкін.

Па версіі следства, «Каўказскі след» з’яўляецца асноўнай версіяй у расследаванні тэракту на Кастрычніцкай чыгунцы.

На гэта, як заявіў у аўторак Бастрыкін, указвае у тым ліку методыка «двайнога падрыву». За падрыў «Неўскага экспрэса» ў 2007 годзе арыштаваныя і знаходзяцца пад судом двое выхадцаў з Інгушэціі. Яны дзейнічалі, па версіі следства, паводле загаду баевіка Паўла Касалапава, якім быў памагатым Шаміля Басаева. «Каўказ‑цэнтр» нагадвае, што групоўка Басаева «Рыядус Саліхійн» брала на сябе адказнасць за той тэракт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?