У сувязі з правядзеннем вечарам 2 снежня ў Мінску футбольнага матчу Лігі Еўропы БАТЭ (Беларусь) — «Бенфіка» (Партугалія) у раёне стадыёна «Дынама» магчымыя часовыя абмежаванні ў руху транспарту. Пра гэта паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.

Будзе забаронена спыненне і стаянка транспартных сродкаў па перыметры ўсяго стадыёна, на вуліцах Кірава, Леніна, Свярдлова, Ульянаўская, Камсамольская ад вуліцы Кірава да вуліцы Карла Маркса.

Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе балельшчыкам карыстацца паслугамі грамадскага транспарту або выкарыстоўваць для паркоўкі транспарту паркінг «Сталіца», вуліцы Карла Маркса, Камсамольскую, Валадарскага, Кастрычніцкую, Беларускую.

Каб не трапіць у затор, міліцыя заклікае балельшчыкаў прыязджаць на стадыён загадзя. Пачатак матчу ў 20.00.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?