02.12.2009 / 12:39

Ніна Мацяш сярод лаўрэатаў прэміі Калесніка 3

На Брэстчыне ўручылі літаратурную прэмію імя Уладзіміра Калесніка лепшым пісьменнікам вобласці.

На Брэстчыне ўручылі літаратурную прэмію імя Уладзіміра Калесніка лепшым пісьменнікам вобласці. Узнагароджанне прайшло 1 снежня ў Лунінецкім раёне.

Ніна Мацяш

У намінацыі «Паэзія» быў адзначаны зборнік вершаў Ніны Мацяш «У прыгаршчах ветру» (пасмяротна). Лепшымі кнігамі прозы сталі «Пастка для рэха» Алеся Паплаўскага і «Встречі» Аляксандра Юдіцкага. «Свята для сэрца. Невялікія гісторыі для маленькіх беларусаў» Анатоля Бензерука атрымала дыплом у намінацыі «Дзіцячая літаратура».

Інтрыга ў тым, што прэмія імя Уладзіміра Калесніка была заснавана ў 2007 годзе канкрэтна для сяброў чаргінцоўскага Саюза пісьменнікаў.

Толькі зварот сакратара Брэсцкага аддзялення незалежнага Саюза беларускіх пісьменнікаў Ніны Мацяш да старшыні аблвыканкама змяніў сітуацыю. Чыноўнікі перасталі дзяліць літаратараў на сваіх і чужых.

Прынамсі, лаўрэатамі прэміі станавіліся сябры абодвух саюзаў. І сёлета сама Ніна Мацяш атрымала прэмію. Паспрыяла гэтаму, відаць, і тое, што кніга выйшла ў дзяржаўным выдавецтве «Літаратура і Мастацтва».

У папярэднія гады прэміяй імя Уладзіміра Калесніка былі ўганараваны Алесь Каско, Міхась Рудкоўскі, Мікола Пракаповіч, Зінаіда Дудзюк, Мікола Купрэеў, Валерый Гапееў, Васіль Ласковіч, Расціслаў Бензярук, Валерый Грышкавец.

КМ, фота belarus.mfa.gov.ua

0
Лявон / Адказаць
02.12.2009 / 22:52
Зразумела, што Пашкевіч бы яе не падтрымаў. Мафіёза выдае кніжкі такога ж мафіёзі: зусім нядаўна пабачыла свет кніга нябеднага Цвіркі, які сядзіць на фондзе "Беларускі кнігазбор". Па якім прынцыпе Пашкевіч працуе - сёння не скажа ніхто. У працы Саюза беларускіх пісьменнікаў ніякай галоснасці. Разбурыўшы Літфонд, Пашкевіч разбурыў і СП. Таму можна толькі дзякаваць нашы Брэсцкія ўлады за такі годны падыход.
0
Сецьцявік / Адказаць
03.12.2009 / 11:29
Гэта -- журналісцкая хлусня. Прэмію Нінна Мацяш атрымала за тое, што ў Яе няма канкурэнтаў. Ва ўсякім разе на Берасцейшчыне. Гэта разумеюць усе. У тым ліку і ўлады. Ніна Язэпаўна па-за палітыкай. Не цягніце на сябе коўдру. Шануйце Гэтае светлае і чыстае імя. Палітыкай Ніны Мацяш заўжды былі: Дабрыня, Спагада, Цярплівасць. Яна ўмела дамаўляцца з усімі. І яе паважалі ўсе. Да ўлады прыходзіл розныя людзі. А Ніна Мацяш была, ёсць і будзе Нінай Мацяш.
0
Дасведчаны / Адказаць
05.12.2009 / 20:05
Шаноўны КМ, не прыніжайце святое імя Ніны Мацяш хлуснёй. Прэмія адпачатку была заснавана для пісьменнікаў без зважання на членства ў якіх бы там ні было саюзах, і ніякі зварот нічога не мяняў. Пацверджанне - першае, другое і трэцяе прысуджэнні ў 2007, 2008 і 2009 гадах. Веліч Ніны Язэпаўны не мае патрэбы ў трухлявых палітыканцкіх падпорках. Не ператварайце светлае імя ў дубіну супраць тых, хто вам не падабаецца, а тым больш тых, каго вы не ведаеце. Даруйце, аўтар, калі пакрыўдзіў гэтай рэплікай. Калі вы сумленны чалавек, то прызнаеце сваю памылку і папросіце ў чытача прабачэння за тое, што ўвялі яго ў зман. Не паразітуйце на добрых справах. Не лічыце сябе большым за іншых рупліўцам беларушчыны.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру