На 3 снежня Нацыянальны банк устанавіў афіцыйны курс еўра ў дачыненні да беларускага рубля на ўзроўні 4 198,36 рубля.

На сёння курс еўра складаў 4 189,69 рубля. Такім чынам да псіхалагічнай мяжы ў 4 200 рублёў застаўся адзін рубель і 64 умоўныя капейкі.

Даляр наадварот патаннеў на два рублі: з 2 782 да 2 780 рублёў. Расійскі рубель вырас з 95,35 да 95,68 рубля.

***

З 1 студзеня афіцыйны курс еўра вырас на 36,437% (3 077,14 рубля + 1 121,22), а з часу «оба‑на дэвальвацыі» — на 13,38% (3 703 рублі + 495,36).

Даляр з часу аднамомантнай дэвальвацыі вырас на 4,9%, а з 1 студзеня ‑‑ на 26,36%. 1 студзеня даляр быў роўны 2 200 рублёў, увевары таго ж дня рубель дэвальваваны да 2 650 за даляр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?