02.12.2009 / 14:20

Прастытутак задзейнічалі ў правакацыі супраць Дзмітрука 12

У інтэрнэце з’явіўся гукавы файл, дзе нібыта запісаная размова сустаршыні БХД Георгія Дзмітрука з трыма прастытуткамі.

У інтэрнэце з’явіўся гукавы файл, дзе нібыта запісаная размова нібыта сустаршыні БХД Георгія Дзмітрука з трыма прастытуткамі.

Георгі Дзмітрук, фота Радыё Свабода

«Оля, Лена і Оля» патрабуюць ад Дзмітрука грошы, якія ён запазычыўся за іхнія паслугі і за маўчанне. Таксама распаўсюджваецца адмысловы ліст ад «прадстаўніц самай старажытнай прафесіі».

Сам сустаршыня БХД называе гэта свядомай правакацыяй спецслужбаў напярэдадні рашэння Мін’юсту аб рэгістрацыі партыі. «Гэта паклёп, а на паклёп павінна быць адпаведная рэакцыя», — кажа Г.Дзмітрук.

Палітык падаў скаргу ў пракуратуру Кобрынскага раёну. Ён таксама збіраецца бліжэйшым часам зрабіць аналіз аўдыёзапісу, каб упэўніць усіх, што голас належыць не яму.

Георгій Дзмітрук — сустаршыня БХД, прадпрымальнік, жыве ў Кобрыне, бацька пяці дзяцей, пратэстант.

ЗП

0
Filifionka / Адказаць
02.12.2009 / 14:48
нават малады аўтарытарны рэжым выглядае гідка, але старэючы, ён робіцца азызлым і ванітным. Што і назіраецца.
0
Mikola / Адказаць
02.12.2009 / 17:00
Geta mazliva 'zart' nekaga sa znaiomyh na Kaliady....Zmitruk jauna 'hvory' ,hto jago 'smesnymi' skarggami bude zaimacca ? Liudei zabivaiut i nihto ne sukaie.
0
магадан / Адказаць
02.12.2009 / 17:38
міколая яўна "хворы", ягоныя каментары чытаю ўсё радзей
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру