Адзіны мытны тарыф забяспечвае неабходны ўзровень абароны беларускага машынабудавання. Аб гэтым заявіў журналістам віцэ‑прэм’ер Беларусі Андрэй Кабякоў, каментуючы прыняты Адзіны мытны тарыф Мытнага саюза Беларусі, Казахстана і Расіі.

На прыкладзе Прыволжскай федэральнай акругі Расіі, з якой у Беларусі вельмі цесныя кааперацыйныя сувязі, Андрэй Кабякоў расказаў, што Адзіны мытны тарыф абараняе інтарэсы вытворцаў. «Мы вельмі ўважліва падышлі да гэтых пытанняў. Напрыклад, што датычыцца вытворчасці нашай грузавой тэхнікі, трактароў, камбайнаў, сельгасмашынабудавання — гэта ўсё дастаткова сур’ёзна абаронена Адзіным мытным тарыфам», — сказаў ён.

«Зразумела, нашы партнёры разлічвалі на сустрэчныя крокі па адпаведных пазіцыях, цікавых для іх», — дадаў ён. Пры падпісанні дакументаў па Адзінаму мытнаму тарыфу быў знойдзены неабходны кампраміс, рэзюмаваў Андрэй Кабякоў.

У сваю чаргу паўнамоцны прадстаўнік прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ў Прыволжскай федэральнай акрузе Рыгор Рапота адзначыў, што стварэнне Мытнага саюза прадугледжвае свабоднае перамяшчэнне тавараў і капіталу і будзе садзейнічаць пашырэнню эканамічнага супрацоўніцтва. «Мытны саюз створыць больш спрыяльны фон для нашага ўзаемадзеяння. Гэта відавочна», — падкрэсліў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?