У чацвер (3 снежня) у межах кампаніі «Беларускую кнігу — дзецям» на сядзібе БНФ (пр. Машэрава, 8) адбудзецца дабрачынны канцэрт.

Сярод выступоўцаў — барды Аляксандр Мельнікаў, Міхал Бараноўскі, гурт «Скрыжалі». Уваход на канцэрт вольны, але пажадана, каб кожны наведнік ахвяраваў хаця б адну кніжку на беларускай мове для дзіцячых дамоў.

Пачатак а 18‑й.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0