02.12.2009 / 17:24

У Мінску затрымалі актывістаў «Маладой Беларусі» 19

Настасся Машчава, Ягор Баброў, Андрэй Кузьмінскі і Павел Пракаповіч былі затрыманыя каля універмага «Беларусь».

Актывісты зладзілі наступную акцыю: усталявалі фанерны шчыт з выявай вусатага твару і подпісам «Не любіш рэжым — кінь у мяне!». Побач са стэндам паставілі скрыню з яйкамі.

Зараз затрыманыя знаходзяцца ў пункце аховы правапарадку Партызанскага раёна, паведамляе прэс‑служба «Маладой Беларусі».

0
магадан / Адказаць
02.12.2009 / 17:32
піпец які крэатыў! быў бы кіраўніком МБ, сам бы мянтоў выклікаў каб не абняславіцца
0
Mikola / Адказаць
02.12.2009 / 17:45
Insaga mesca ne znaisli,kab pravesti 'akcyiu'.....
0
во ахінея / Адказаць
02.12.2009 / 18:33
Во ахінея... Яны ўжо ня ведаюць як і дзе выпендрыцца. З такой долбанай апазыцыяй усё жыцьцё будзем у фанернага луку кідацца чым мазгоў хопіць... Ць-фу на вас!
Паказаць усе каментары/ 19 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру