02.12.2009 / 17:45

Аляксандр Мілінкевіч: Падтрымліваць расійскі аўтапрам за грошы беларусаў цынічна 12

Лідэр Руху «За Свабоду» каментуе падпісанне Мытнага саюзу паміж Беларуссю, Казахстанам і Расіяй.

Лідэр Руху «За Свабоду» каментуе падпісанне Мытнага саюзу паміж Беларуссю, Казахстанам і Расіяй.

«Улада кажа, што трэба паставіць заслон старым машынам, каб Беларусь не стала звалкай старых аўтамабіляў. Але чамусьці ў нас ніхто добраахвотна не адмаўляецца ад еўрапейскага «хламу», на карысць новай прадукцыі АўтаВАЗу. Мыты вельмі завышаныя і на новыя аўтамабілі. У некаторых выпадках мыта падвысіцца амаль у 10 разоў.

Гэта выкрывае сапраўдную мэту новай мытнай палітыкі − абарона расійскіх вытворцаў легкавых аўтамабіляў. Згода беларускіх уладаў на новыя мыты дэманструе цынічнае стаўленне да інтарэсаў сваіх грамадзян», − лічыць Аляксандр Мілінкевіч.

На думку лідэра Руху «За Свабоду», аўтамабіль, які даўно ператварыўся з раскошы ў штодзённую неабходнасць, стане менш даступным. Беларусам прапануюць купляць менш якасныя, не сучасныя і дастаткова дарагія расійскія машыны. Беларуская прамысловасць не атрымае ад гэтага ніякіх выгадаў.

«Калі б у Беларусі былі нармальныя і паслядоўныя адносіны з краінамі Еўразвязу, дык у нашай краіне даўно было распачата зборка папулярных мадэляў аўтамабіляў, а мыта на новыя еўрапейскія аўтамабілі была б вельмі нізкай», − падсумоўвае Аляксандр Мілінкевіч.

0
Scooter / Адказаць
02.12.2009 / 18:23
Гэта павышэньне коштаў ударыць ні толькі па кішэнях простых грамадзян Беларусі, а і па "папулярнасьці" Лукашэнкі сярод насельніцтва. Ці патрэбна яму гэтая незадаволенасьць акурат перад выбарамі?
0
ZP / Адказаць
02.12.2009 / 18:48
"Падтрымліваць расійскі аўтапрам за грошы беларусаў цынічна" ============================================================ Асаблівага цынізму дзеяньням Лукашэнкі дадае факт сьвядомай адмовы ад вытворчасьці беларускіх легкавікоў (той жа Форд яшчэ ў 1994-м з краіны выціснуў).
0
Станкевич / Адказаць
02.12.2009 / 19:15
Ну, что ж, сп.Милинкевич, терпите. Эволюцыи не бывает без полюцыи! А вы как думали? Мало принять решение, как вы понимаете, надо ещё понимать, надо ещё понимать цену решения. В данном случае цинизм и есть та цена. По-этому - платите и помалкивайте. Терпите, осталось не так и много, 20-30 лет эволюцыи, и вы в Европе.;)))))
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру