02.12.2009 / 17:59

У амерыканскім Кангрэсе выстава беларускіх мастакоў 4

У Вашынгтоне адбылося адкрыццё выставы «Мастацтва супраць дыктатуры». 23‑га лістапада ў холе Палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША, будынку Рэйбурн, экспанаваліся больш за 40 твораў 11‑ці беларускіх мастакоў.

У Вашынгтоне адбылося адкрыццё выставы «Мастацтва супраць дыктатуры». 23‑га лістапада ў холе Палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША, будынку Рэйбурн, экспанаваліся больш за 40 твораў 11‑ці беларускіх мастакоў.

На адкрыцці прысутнічалі прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Амерыцы, працаўнікі Кангрэса ЗША, Дзярждэпартамента, амерыканскіх няўрадавых арганізацый, прэса і прыватныя калекцыянеры сусветнага сучаснага мастацтва. Да гасцей з прамовай звярнуліся дзеячы мастацтва і грамадскага руху Беларусі: Павел Марозаў — адзін з арганізатараў выставы, чалец Рады БНР і лідэр супольнасці «Трэці Шлях», Арэст Дзейчакоўскі — прадстаўнік Хельсінскага камітэта Кангрэса ЗША, беларускія мастакі Алесь Шатэрнік, Алена Тылькіна і Рыгор Батальёнак, прадстаўнікі Беларускага Музея ў Нью‑Ёрку, Беларускага моладзевага руху Амерыкі.

Па словах Паўла Марозава, экспазіцыя «Мастацтва супраць дыктатуры» — гэта паспяховы прыклад народнай дыпламатыі. «У той час як урад Беларусі няздольны пабудаваць нармалёвыя адносіны з вядучай краінай свету, мастакі спрабуюць дастукаюцца да розумаў і сэрцаў амерыканцаў.
Пры гэтым яны дэманструюць ім лепшыя ўзоры нашага мастацтва і ўяўляюць сабой беларусаў, якія маюць прынцыповую пазіцыю па пытаннях захавання роднай мовы і культуры, правоў чалавека і дэмакратыі ў нашай краіне», — сказаў ён.

На выставе дэманструецца каля сарака палотнаў і графічных лістоў адзінаццаці беларускіх мастакоў, якія жывуць у розных краінах, — Алеся Пушкіна, Алеся Шатэрніка, Аляксея Марачкіна, Рыгора Батальёнка, Генадзя Драздова, Міколы Купавы, Юліі Шатэрнік, Юрыя Платонова, Янкі Раманавіча, Алены Тылькінай і Сяргея Ардэна — а таксама скульптурныя кампазіцыі Алеся Шатэрніка, у тым ліку бюсты вядомых беларускіх дзеячаў — Тадэвуша Касцюшкі, Ефрасінні Полацкай і Васіля Быкава. Т

эмамі шматлікіх мастацкіх прац, прадстаўленых на выставе, з’яўляецца Беларусь і яе гісторыка‑культурная спадчына.

Арганізатарамі экспазыцыі выступілі Кангрэс новай беларускай дыяспары Еўропы і ЗША, супольнасць «Трэці шлях» і Беларускі музей у Нью‑Ёрку. Выстава арганізаваная пры падтрымцы Фонду Джорджа Маршала і Хельсінскай камісіі Кангрэса ЗША.

«Мастацтва супраць Дыктатуры» дэманструецца на розных пляцоўках у Еўропе і ЗША з 2008 года. За гэты час экспазыцыя пабывала ў Эстоніі, Нарвегіі і ЗША.

У планах арганізатараў у 2010 годзе працягнуць паказ выставы ў мастацкіх музеях у ЗША і Паўднёвай Еўропы, а таксама стварыць новы праект, які будзе пашыраць беларускае мастацтва на Захадзе і інтэгруе ў сябе лепшыя ўзоры беларускага мастацтва, музыкі і арт перфоманса.

0
dyk / Адказаць
02.12.2009 / 20:40
Выпраўце калі ласка месца, дзе "т" адарвалася ад радка: "Т эмамі шматлікіх мастацкіх прац, прадстаўленых на выставе, з’яўляецца Беларусь і яе гісторыка‑культурная спадчына".
0
12 / Адказаць
02.12.2009 / 23:05
Цікава, а чаму там не значацца ў экспанатах палотны Алеся Цыркунова? Што Шатрэнік і Ко адпрацавалі грант? То тады не выстава беларускіх мастакоў, а грантасосаў!
0
Ales / Адказаць
05.12.2009 / 08:25
Shto vy tam pishace za luhtu pra nejkija granty? Moza vam zajzdrosna? I pry chym tut Ales Cyrkunou? Shto use vystavy dze nema jaho prac arhanizavany grantasmokami? Nejkaje hlupstva.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру