Сярод гуртоў найбольш знаныя — «Песняры» і «Сябры».

Грамадская кампанія «Будзьма беларусамі!» у супрацы з лабараторыяй аксіяметрычных даследаванняў «НовАК» і Беларускім інстытутам стратэгічных даследаванняў прэзентавала даследаванне «Чым нам ганарыцца: гістарычная памяць, нацыянальныя героі і брэнды вачамі сучасных беларусаў».

У яго межах сацыёлагі спыталі людзей пра іх любімую музыку. Адно з пытанняў датычылася самых папулярных выканаўцаў.

Першае месца атрымала Ядзвіга Паплаўская (8%), амаль столькі ж у яе мужа Аляксандра Ціхановіча.
За імі ідуць больш маладыя прадстаўніцы шоў-бізнэсу — Ірына Дарафеева і Алеся. Яны маюць па 7,5%. Праўда, самым частым адказам быў: «Ніхто». Яго абралі 38% рэспандэнтаў. Увогуле ж
у дзесятцы любімых выканаўцаў чацвёра — з савецкіх часоў.

Калі ж гаворка ідзе пра любімыя гурты, не могуць даць адказу 40% апытаных. Першае месца займаюць «Песняры» (40%), «Сябры» (18%), срэбраны медаль у «Верасоў» (8%). На наступных прыступках спыніліся «Тяни-толкай» (4,7%), «J:Морс» (4,3%), «Ляпис Трубецкой» (3,9%).

N.R.M. назвалі ўсяго 1,58% апытаных. Як бачым, гурты, замоўчваныя на тэлебачанні, ведае толькі меншасць насельніцтва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?