02.12.2009 / 18:08

Польскія sztuki і штучкі 2

Золата, срэбра, парцаляна, шаўковыя абрусы, аўтарскія цацкі і бурштын, бурштын, бурштын… У ДК Прафсаюзаў (пр. Незалежнасці, 25) ідзе шыкоўная выстава польскіх ювелірных вырабаў і твораў польскага прамысловага дызайну.

Алімпія Аякаіе. Прамысловы дызайн.

Ева Рудоўска. Аздобы з бурштыну.

Войцэх Рыгала. Аздоба са срэбра.

Мажэна Валіньска, Урсула Гейман. Чайны набор.

Золата, срэбра, парцаляна, шаўковыя абрусы, аўтарскія цацкі і бурштын, бурштын, бурштын… У ДК Прафсаюзаў (пр. Незалежнасці, 25) ідзе шыкоўная выстава польскіх ювелірных вырабаў і твораў польскага прамысловага дызайну.

«У Польшчы цяпер ювеліры намагаюцца разбурыць міф пра бурштын, як пра ўпрыгожанне для немаладых,
— кажа Караліна Брэслер, прадстаўніца Польскага агенцтва інфармацыі і замежных інвестыцыяў, аднаго з арганізатараў выставы. — З гэтым каменем працуюць 20--30-гадовыя майстры, што, вядома, адбіваецца на выніковым прадукце: новы падыход, новыя ідэі. Яны спрабуюць спалучаць бурштын з сучаснымі формамі срэбнай і драўлянай ювеліркі, даводзяць вялікія здольнасці гэтага адметнага для нашай часткі Еўропы каменя».

Адным з арганізатараў выставы выступіла галерэя мастацтваў у горадзе Легніца. Сярод польскіх галерэяў легніцкая мае сваю спецыялізацыю — ювелірныя творы, найперш з срэбра. Рэч у тым, Легніца, якая знаходзіцца на скрыжаванні польскай, чэшскай і нямецкай рамесных традыцыяў — цэнтр срэбраапрацоўкі: акрамя знакамітых прадпрыемстваў тут таксама ладзіцца вялікі штогадовы фэст срэбра.

Выстава мае і прыкладное значэнне: арганізатары не хаваюць, што іх мэта - папулярызацыя цэтліка «Зроблена ў Польшчы». Каб пра польскія ювелірныя і дызайнерскія працы, а таксама пра творы побытавага дызайну даведаліся і ў нашай краіне. Можа, экспанаты і нельга набыць на самой выставе, але большая іх частка -- у масавай вытворчасці ды іх можна прыдбаць праз сеціва.

Выстава Designed in Poland («Распрацавана ў Польшчы») працягнецца да 11 снежня. Часы працы: 11.00--19.00.

ЛК, АП

0
Узрэцкі / Адказаць
02.12.2009 / 18:50
Хто рабіў трансліт імёнаў?
0
Wit / Адказаць
02.12.2009 / 23:04
To, co jest pokazane na wystawie, to niestety nie jest pierwszy sort polskiego 'design'. Jeśli kogoś interesuje ten temat do zapraszam tutaj: http://www.lodzdesign.com/ - to strona najbardziej prestiżowego polskiego festiwalu związanego z projektowaniem. Tam to dopiero mozna zobaczyć cuda!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру