Расія шантажуе: працяг ільготнай нафты толькі ўзамен за інфраструктурныя аб'екты
Пра гэта заявіў кіраўнік Мінэнерга Расіі Сяргей Шматко, выступаючы 2 снежня ў Дзярждуме.
Міністэрства энергетыкі Расіі прапануе Беларусі дапусціць расійскі капітал у прадпрыемствы беларускай нафтавай інфраструктуры для захавання льготнага рэжыму паставак нафты з РФ. Пра гэта заявіў кіраўнік Мінэнерга Сяргей Шматко, выступаючы 2 снежня ў Дзярждуме, паведамляе РІА Новости.
Міністр нагадаў, што цяпер існуе асаблівы льготны рэжым паставак нафты з Расіі ў Беларусь. «У нас распрацавана галіновая прапанова беларускім нафтавікам, якая звязана з тым, што працяг ільготнага рэжыму будзе звязаны з уваходжаннем расійскай кампаніі ў нафтавую інфраструктуру на тэрыторыі Беларусі», — цытуе Шматко агенцтва.
Пазней у сераду з’явіліся каментары ананімнай крыніцы ва ўрадзе. Гэтыя заявы «інакш як шантажом няможна назваць», —
заявіла яна агенцтву
«Інтэрфакс-Захад». «У сутнасці, нам сказалі: хочаце і надалей нафту атрымліваць — аддайце за бясцэнак «Нафтан», — мяркуе крыніца.
Мікола Бугай; Андрэй Кажамякін, БелаПАН
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ