Вечарам 2 снежня ў пункце пропуску «Аляксандраўка» (Нараўлянскі раён) на беларуска‑ўкраінскай мяжы пры даглядзе аўтамабіля «Фольксваген Мульцівэн» пагранічнікі выявілі ў непрытомным стане аднаго з пасажыраў.

Як сказаў начальнік прэс‑цэнтра Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Аляксандр Цішчанка, акрамя кіроўцы ў машыне знаходзіліся яшчэ пяцёра мужчын, усе ў нецвярозым стане. З іх слоў, кампанія са Слуцка ехала на адпачынак у Судак, планавала там сустрэць Новы год.

У пункт пропуску былі выкліканыя спачатку фельчар, а потым брыгада хуткай медыцынскай дапамогі. Дактары, якія прыбылі, канстатавалі смерць 47‑гадовага мужчыны. Прычынай, як мяркуецца, стала сардэчная недастатковасць.

На месца здарэння выязджала следча‑аператыўная група Нараўлянскага РАУС. Міліцыянеры забралі кампанію для разбору. Цікава, што мужчыны да прыезду міліцыі так і не разумелі, што адбылося з іх сябрам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?