4 снежня ў Мінску, у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, адбудзецца ўстаноўчы з’езд саюза пісьменнікаў саюзнай дзяржавы, паведаміў першы сакратар Саюза пісьменнікаў Беларусі Генадзь Пашкоў.

Паводле яго слоў, у рабоце з’езда возьмуць удзел больш чым 400 чалавек, у тым ліку каля 100 дэлегатаў — члены Саюза пісьменнікаў Беларусі і Саюза пісьменнікаў Расіі. На з’езд запрошаны прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, СМІ і творчых саюзаў, у тым ліку Саюза беларускіх пісьменнікаў, устаноў культуры, адукацыі і навукі, а таксама грамадскія дзеячы і дыпламаты.

Як адзначыў Генадзь Пашкоў, ініцыятарамі з’езда выступілі беларускія і расійскія пісьменнікі Валерый Ганічаў, Уладзімір Гніламёдаў, Ягор Ісаеў, Уладзімір Карпаў, Сяргей Міхалкоў, Валянцін Распуцін, Алесь Савіцкі і Мікалай Чаргінец. Паводле яго слоў, ідэя правядзення форуму падтрымана прэзідэнтамі дзвюх краін, пастаянным камітэтам саюзнай дзяржавы, патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам, мітрапалітам Мінскім і Слуцкім Філарэтам, патрыяршым экзархам усяе Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?