Грамадзяне Зымбабвэ ў паніцы скупляюць тавары. Прычына – дэнамінацыя, абвешчаная 1 жніўня Рэзэрвовым банкам краіны ў сувязі з жаданьнем стрымаць гіпэрінфляцыю. У ліпені яна склала 993,6%, месяцам – 1 184,6%. Зымбабвійцам далі тры тыдні на абмен старых купюр на новыя. У выніку з крамаў зьнікае ўсё, ўва што можна ўкласьці грошы. Рост продажаў у некаторых супэрмаркетах склаў 45%.

Адзін чалавек набыў адразу 10 аўтамабіляў дарагіх марак. Адна зымбабвійка купіла ў краме ўсе лядоўні. Жыхары гарадоў едуць у ёску на машынах з поўным кузавам грошай – набыць жывёлу, альбо прадукты.

У ліпені спажывецкі кошык зымбабвійца складаў 1 мільён замбабвійскіх даляраў. 1 амэрыканскі даляр — складае 500 000 зымбабвійскіх.

Прэзыдэнт Мугабэ вінаваціць ва ўсіх эканамічных няўдачах Захад. У 2002 г. Мугабэ правёў аграрную рэформу, паводле якой ўсе надзелы белых фэрмэраў перайшлі да чорнаскурых уладальнікаў. У адказ краіны Захаду ўвялі супраць Зымбабвэ эканамічныя санкцыі. Краіна вінная МВФ 160 млн. даляраў.

novonews.lv