паведаміла кансультант дэпартамента турызму Міністэрства спорту і турызму Алена Салаўёва.

Паводле яе слоў, спецыяльны

бесперасадачны вагон для турыстаў будзе прапанаваны ўсім, хто пажадае наведаць Белавежскую пушчу. Цягнік будзе курсіраваць з Мінска ў Брэст з 25 снежня па 7 студзеня.

У Брэсце турыстаў сустрэне і даставіць у маёнтак Дзеда Мароза аўтобус з экскурсаводам. Пасля агляду маёнтка гасцям Белавежскай пушчы прапануюць наведаць музей прыроды, для якога ўзведзены новы будынак, і вальеры з дзікімі жывёламі.

Як лічыць Салаўёва, экскурсійныя туры з выкарыстаннем цягніка больш зручныя, чым аўтобусныя:

цягнікі ходзяць строга паводле раскладу, у іх ёсць усе выгоды, суправаджальнік. Пры гэтым кошт экскурсійнага тура цягніком і аўтобусам прыкладна аднолькавы. Пры выкарыстанні чыгуначнага транспарту для дарослага ён складае

116 тыс. рублёў, для дзіцяці — 77 тыс. рублёў (без харчавання).

Салаўёва адзначыла, што ў будучым чыгуначны транспарт плануецца больш шырока выкарыстоўваць падчас правядзення экскурсій. Ужо 4—5 студзеня 2010 года плануецца арганізаваць экскурсію для замежных турыстаў цягніком па маршруце Мінск — Полацак — Брэст — Мінск.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?