Урыўкі з забароненага рускамоўнага раману Віктара Марціновіча «Параноя» будуць надрукаваныя ў бліжэйшым час па-беларуску ў часопісе ARCHE. Аб гэтым паведаміў галоўны рэдактар часопісу Валер Булгакаў.

У снежні гэтага года мае выйсці цэлы нумар ARCHE, прысвечаны айчыннай літаратуры, беларускамоўнай і расейскамоўнай. У працы над нумарам удзел бярэ таксама Віктар Марціновіч. Пераклад урыўку з Марціновічавага раману на беларускую зрабіў літаратар Уладзь Лянкевіч.

Акрамя «Параноі» ў літаратурным нумары ARCHE можна будзе пачытаць кэралаўскую «Алісу ў Залюстроўе» ў перакладзе Веры Бурлак, урывак з новага раману «Шалом» Артура Клінава, фантасмагорыю ад Аляксея Бацюкова, кароткую прозу ад Альгерда Бахарэвіча, а таксама вершы Андрэя Хадановіча, Вальжыны Морт, Марыі Мартысевіч і Віталя Рыжкова.

Чытаць яшчэ:

Раман Марціновіча забаранілі прадаваць на кірмашы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?