Аляксандар Лукашэнка ўзяў кароткатэрміновы адпачынак і скіраваўся ў Сочы. Як паведамляюць беларускія інфармацыйныя агенцыі, свой адпачынак лідэр нашай дзяржавы сумясьціць зь нефармальнай сустрэчай кіраўнікоў дзяржаў Эўразійскай эканамічнай супольнасьці (ЭўрАзЭс), што пройдзе 15-17 жніўня.

Дарэчы, у Сочы цяпер горача, больш за 30 градусаў гарачыні паводле Цэльсія. У нядзелю наогул -- +36. Потым крыху пахаладае – 32-34. Увесь час без ападкаў.

У беларускіх гарадах заўтра інтэрнэт-сайты надвор’я абяцаюць дождж. У Менску і Горадні -- +18, у Магілеве цяплей -- +21.

Зь нядзелі істотна пацяплее. У Менску 13 жніўня -- +27, у Горадні -- +28, у Магілеве -- +25.

У пачатку наступнага тыдня гарачае надвор’е захаваецца. Чакаецца, каля 23-26 градусаў.

Дарэчы, нядаўна ў Вугоршчыне сыноптыкі афіцыйна папрасілі прабачэньня ў сваіх суайчыньнікаў за няправільныя прагнозы.