Забарона на будову мінарэтаў пры ісламскіх мячэцях у Швейцарыі, падобна, становіцца прыкладам і для іншых еўрапейскіх краін.

Паводле даследвання, праведзенага газетай «Le Figaro», 46% грамадзян Францыі выступаюць супраць пабудовы мінарэтаў на тэрыторыі краіны, а 41% увогуле не жадае бачыць мячэцей у Францыі. Не маюць выражанай пазіцыі ў гэтым пытанні 36%, а кожны пяты француз прыхільна ставіцца да мячэцей з мінарэтамі.

Цікава, што адкрыта супраць пабудовы мячэцей ў Францыі выступае толькі ультрапаравы «Нацыянальны фронт». І хоць ён не мае вялікай падтрымкі сярод французаў, ад 2001-га года колькасць праціўнікаў мусульманскай прысутнасці ў краіне павялічылася больш чым у два разы, з 22 да 46%.

На сёння ў Францыі пражывае найбольшая колькасць мусульман сярод краін Заходняй Еўропы – 6 млн. чалавек.

АП, паводле dziennik.pl

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0