Дацкія навукоўцы даказалі, што выкарыстанне мабільнікаў не ўплывае на рак галаўнога мозгу.

Група навукоўцаў з Дацкага таварыства барацьбы з ракавымі захворваннямі (Danish Cancer Society) пераканалася ў тым, што колькасць пухлін ў мозгу ў дарослых людзей не змянілася з пачаткам выкарыстання мабільнікаў. То бок, мабільная сувязь на рак не паўплывала, паведамляе BBC News. Вынікі даследавання былі апублікаваныя ў часопісе «Journal of the National Cancer Institute».

Навукоўцы вывучылі ўзровень захворвання на рак мозгу людзей ад 20 да 79 гадоў з Даніі, Фінляндыі, Нарвегіі і Швецыі.

З тых часоў як мабільнікі сталі даступнымі, змяненняў ўзроўню захворванняў не адбылося.

Раней былі заасцярогі, што электрамагнітнае поле, што выклікана размовамі па мабільным, можа апынуцца фактарам рызыкі для пухлін ў мозгу, аднак біялагічнага механізму, які паказаў бы наяўнасць такой магчымасці, выяўлена не было. У працэсе даследавання былі выкарыстаныя звесткі пра 59 684 выпадкаў выяўлення пухлін з 1974 па 2003 год сярод 16 млн дарослых людзей. Аднак вучоныя лічаць, што спыняць даследаванні ў гэтым напрамку пакуль рана, магчыма, што ў такіх выпадках проста патрабуецца больш часу, каб ўплыў тэлефону выявіўся.

Пытанне пра тое, ці могуць мабільныя тэлефоны справакаваць рак, даўно турбуе грамадства. Але некаторыя навукоўцы працягваюць настойваць на наяўнасці гэтай залежнасці, зважаючы, што ў такім выпадку лепш перестраховацца. Напрыклад, доктар Рональд Херберман, кіраўнік Інстытута раку Пітсбургскага універсітэта, ЗША, заявіў летась, што карэктны доказ шкоды мабільных тэлефонаў можа заняць багата часу, тады як ужо зараз неабходна рабіць захады, накіраваныя на прадухіленне шкоднага ўздзеяння тэлефонаў, каб выратаваць як мага больш людзей, перадусім — дзяцей. «Лепш быць асцярожнымі, каб не пашкадаваць потым», ‑ сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?