Днямі ў сэрыі Бібліятэкі «Беларускага гістарычнага агляду» выйшла 15-ая кніга. Гэта – манаграфія а. Аляксандра Надсана «Княгіня Радзівіл і справа адраджэньня Уніі ў Беларусі». У нейкім сэнсе дасьледаваньне ёсьць істотна перапрацаваным выданьнем кнігі «Магдадена Радзівіл і Грэка-Каталіцкая Царква ў Беларусі».

Кніга складаецца з дзьвюх частак:«Магдалена Радзівіл і беларускае нацыянальна-рэлігійнае адраджэньне», «Таямніца брыльянтавага калье». Друкуецца таксама падборка дакумэнтаў у справе «зьнікненьня» калье княгіні.

Пішучы пра мэты выданьня кнігі а. Аляксандар, які днямі адсьвяткаваў 80-годзьдзе, зазначае: «Я хацеў таксама ўшанаваць памяць добрай і разумнай асобы, балюча параненай у высакародных пачуцьцях да свайго народу тымі, чый абавязак – лячыць раны і сунімаць боль. Апошнім часам беларусам вернутыя імёны шматлікіх выдатных постацяў з іхняй гісторыі. Было б справядліва, каб пасярод гэтых постацяў знайшлося месца для княгіні Магдалены Радзівіл».

Кніга вартая прачытаньня і перачытаньня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?