Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі не бачыць сэнсу ўводзіць абмежаванне на бяспошлінны ўвод тавараў фізічнымі асобамі ў 200 еўра. Аб гэтым 4 снежня ў парламенце заявіў журналістам першы намеснік старшыні ДМК Уладзімір Гошын.

Ён адзначыў, што з 1 ліпеня 2010 года набывае моц Мытны кодэкс Мытнага саюза. «Да 1 ліпеня нам неабходна уніфікаваць пошліны і парадак увозу тавараў на тэрыторыю краін Мытнага саюза фізічнымі асобамі», — сказаў ён.

Уладзімір Гошын паведаміў, што цяпер у Беларусі дазволены бяспошлінны ўвоз тавараў фізічнымі асобамі на суму 1 тыс. еўра, у Расіі — 1,5 тыс. еўра, у Казахстане — 10 тыс. долараў.

«Нам неабходна уніфікаваць гэтыя пошліны, таму няма сэнсу ў Беларусі абмяжоўваць бяспошлінны ўвоз тавараў фізасобамі сумай у 200 еўра на гэтыя паўгода», — лічыць Уладзімір Гошын.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?