У Гомелі, Добрушскім, Чачэрскім, Рагачоўскім і Светлагорскім раёнах з 4 снежня адмяняюцца супрацьэпідэмічныя мерапрыемствы.

Яны былі ўведзеныя ў пачатку лістапада. У 463 установах адукацыі вобласці адноўлены вучэбны працэс. Пра гэта паведамляе прэс‑служба Гомельскага аблвыканкама.

Паводле інфармацыі прэс‑службы, у Гомельскай вобласці за месяц —

з 2 лістапада па 2 снежня — зарэгістравана 181.812 выпадкаў грыпу і вострых рэспіраторных інфекцый (ВРІ).

Шпіталізавана 3,4% хворых (6.245 чалавек). За 2 снежня зарэгістравана 3.089 выпадкаў грыпу і ВРІ. Сярод хворых 1.438 дзяцей і 1.651 дарослы. Шпіталізавана 146 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?