Матулі якія выкарыстоўваюць сьлінґ, каб насіць сваіх дзяцей, сустрэліся ў чарговы раз. Упершыню яны пазнаёміліся на форумах тэматычных інтэрнэт-старонак. Турысты забываюць пра Менскія прыгажосьці і пачынаюць фатаграфаваць кампанію вясёлых матуль зь дзеткамі.

Сьлінґ— гэта палотнішча матэрыялу, якое моцна ўтрымлівае немаўля, прыціснутым да матулі. Па-першае, гэта дае магчымасьць малому ўвесь час мець кантакт з мамай і, па-другое, спрашчае перасоўванне для актыўных матуль па горадзе.

Сёлета мамы разам зь дзеткамі наведалі выставу «Народжаныя морам» ў Літаратурным музэі. Пасьля гулялі па Нямізе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?