Інфакамунікацыйны саюз Расіі, у які ўваходзяць найбуйнейшыя аператары мабільнай сувязі «Білайн», МТС і «Мегафон», не дазволіць абанентам пакідаць стары нумар пры змене аператара. Паслуга MNP (Mobile Number Portability) у Расіі так і не запрацуе. У яе рамках любы абанент мабільнай сувязі можа пакінуць стары нумар тэлефона, нават калі пачне карыстацца паслугамі іншага аператара.

Даследаванні па тэме былі спыненыя праз «шэраг тэхнічных і арганізацыйных праблем», якія замінаюць праекту.

Галоўная нязручнасць — вызначыць, да якой сеткі цяпер належыць абанент, якому тэлефануе іншы чалавек.
Ад гэтага кошт хвіліны размовы можа адрознівацца ў некалькі разоў.
У Беларусі ад распрацоўкі паслугі адмаўляцца не збіраюцца. Яе ўвядзенне запланавае на 2012 год.

Упершыню паслуга была запушчана ў 1997 годзе ў Сінгапуры. Цяпер яна ўведзена амаль у пяцідзесяці краінах свету. Колькасць чалавек, якія скарысталіся, большая за 150 мільёнаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?